|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Адзiн з пярэдняе абароны батальёну Мураўёва пачаставаў iх парай панцырфаўстаў, ды, пэўна-ж, i той, ужо раней прыгаданы "максiм" таксама наступоўцаў не пагладзiў. Плетучыся паволi побач бясконцай калёны машын i танкаў, пад дзiкiя крыкi й насьмешкi мараканцаў, палонныя мiнулi на рэчцы новапабудаваны мосьцiк i накiравалiся ў вялiкi двор фабрыкi пры ўваходзе ў Альткiрх. У варотах двара групе загадалi спынiцца й пачалi вобыскi. Акрамя канвойных, падыходзiлi да палонных i iншыя, што спынiлiся з машынамi. Яны шукалi па кiшэнях, выцягвалi запальнiчкi, ножыкi, забiралi з рук гадзiньнiкi, а некаторыя навет выкiдалi ў гразь усякую непатрэбную iм дробязь. Праз увесь гэты час палонныя былi прымушаныя трымаць рукi ўверх. Непадалёк на адкрытым джыпе сядзеў афiцэр i штосьцi балбатаў у радыёперасыльны апарат. Магчыма, гэта быў карэспандэнт, а мо й афiцэр сувязi. - Вы откудова? Вы русские? - адлажыўшы набок трубку, раптам спытаў ён па-расейску. - Не, беларусы. - Да всякие есть, - паправiў iншы. - А чего же вы за Гитлера воевать пошли? - Да мы не пошли. Он нас сам забрал. - Да уж ожидайте, пока вам поверим, - скрывiўся афiцэр ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|