|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Берись за работу немедленно! Сымон вурчыць, злуецца, плюе дый зноў пачынае ад конскай морды. Бывае, без малага цэлы дзень скрабе. "I цi-ж гэта ня зьдзекi? - разважае ў думках. - Ну навошта-ж гэту падлу так скрабцi? Эх, чакай-жа ты, ня мiнеш маiх рук!" - пагражае канюх у думках Рэшатаву. VII Сымонава нянавiсьць падвоiлася, калi аднойчы атрымаў у апеку обер-лейтанантавага верхавога. Гэта быў вялiкi, спрытны, беглавы конь. - Ты уже с одной разленился-то, - гаварыў Рэшатаў, - мало работаешь. Так вот тебе другая. И смотри, - пры гэтым махаў пальцам, - чтобы была чистой как следует. И не только лошадь, а и седло. "Ах, каб ты здох, гiцаль, дзе ты на маю галаву ўзяўся!" - кляў сам сабе пад носам Спарыш. Яшчэ колькi разоў паўтаралася гiсторыя з хустачкай i пылам з той рознiцай, што Сымон зьвяртаў цяпер найбольшую ўвагу на верхавога. Прыйшлося папацець удвая, а мо i ўтрая больш, чымся раней. Усё роўна не мог задаволiць маленькага расейца. Вычарпалася аж да дна юнакова цярпеньне. Раз неяк заўважыў, што два раменьчыкi ў сядле з правага боку, якiмi падшпiльвалася падпруга, былi надарваныя ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|