|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)МАТЭРА I У пераходным вайсковым абозе No 202 у Анконе прыехаўшыя чакалi нядоўга. Разьяжджалiся па сваiх палках, раськiнутых па розных мясцовасьцях Iталii. Адно Сымону давялося пабыць даўжэй, пакуль атрымаў накiраваньне ў цэнтр панцырнага вышкаленьня ў Галiпалi, малой мясцовасьцi на самай падкове iтальянскага боту. У абозе Спарыш сустрэў чалавека, аб якiм даўно ўжо забыўся. Бачыў яго апошнi раз у Ёландзе. Iдучы ад абознай брамы, Сымон накiраваўся сьцежкай мiж садовых дрэў у вялiкi двухпавярховы дом, дзе начаваў у адным з пакояў на першым паверсе. Насупраць iшоў малога росту, прыгорблены пад цяжарам вайсковага мяшка чалавек. Мундзiр ягоны быў увесь у цёмных плямах, пас брудны, спражка пачарнелая, а барада зарослая шарсьцiньнем. Сымон спасьцярог дробненькi, гарбаносы, пабiты воспавымi знакамi твар. Выдалася, што некалi й дзесьцi гэтага неахайнага чалавека бачыў цi ведаў, i раптоўна пачаў шукаць у памяцi. Мiнаючы яго, звольнiў крок й цэлы час прыглядаўся. Мiнуўшы, адвярнуўся, усё яшчэ не могучы прыгадаць. Маленькi чалавек таксама прыглядаўся да Сымона i, вiдаць, нешта мяркаваў ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|