|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Велiчны купал ватыканскай сьвятынi, быццам той паважны й ганаровы гаспадар, паглядаў з цэнтру на тое вялiкае скупленьне сьвятыняў, палацаў, руiнаў, а па бакох места - высокiх жыльлёвых будынкаў. Воддаль сонца песьцiла млявы шэра-блакiтны зарыс Апэнiнаў. Цi прычынай старажытнасьць i слава Вечнага Гораду, цi тое, што "ўсе дарогi ў Рым вядуць" - нейкiм урачыстым i нявызначаным уздымам жыве чалавек, мiнаючы старажытную браму гораду. Зацiкаўлены намагаецца адшукаць утоены зьмест i адпячатак гiсторыi ў кожным сустрэнутым аб'екце, дагледзець у кожным камянi сэнс колiшняй магутнасьцi - у застылых суровых поглядах помнiкаў, у даламiтах i мармуры, адцыфраваць мiнулае ў зьедзеных часам i адноўленых старажытных сьвятынях. Воддаль налева высiцца Калiзей, й на шырокай плошчы талопiцца дзесь удаль вялiкi помнiк Вiктару Эмануэлю. Над фантанам застыў у каменi Нэптун, а на iншай плошчы сурова пазiрае бронзавы Марк Аўрэлiй. Таўкуцца па тратуарах грамады iтальянцаў, часта мiж цывiльных зелянiцца вайсковая вопратка. Вулiца бяжыць уздоўж Тыбра ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|