|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Трушком перабягалi пехацiнцы. Тры агнямётныя "шэрманы", спынiўшыся ў адлегласьцi каля сотнi мэтраў ад насыпу, пусьцiлi наперад густыя чырванаватыя языкi полымя й лiзалi iмi ўзбочча й верх першага насыпу. - Так iм, сукiным сынам! Так iм трэба, швабам праклятым! - камэнтаваў Кiцынскi. Быццам у адказ яму "швабы праклятыя" з выдатнай рэгулярнасьцю дзяўблi поле наступу зь цяжкiх мiнамётаў. Мэтраў за пяцьдзесят направа ад Сымона, зараз ззаду за "шэрманам", снарад трапiў у групу людзей. Пачулiся крыкi й енкi. Зьявiлiся санiтары. Лежачы нiцма на насiлках, чалавек сьцякаў крывёю з вялiкай, вырванай ззаду аж да нырак раны. Хвiлiны ягонага жыцьця былi палiчаныя. Першы супрацьпаводны насып выказваў адно спарадычны супрацiў. Неўзабаве апошнiя пункты ягоныя былi зьлiквiдаваныя, й месцамi над акопамi загайдалiся на палках белыя рызманы. Наступаючыя падпаўзалi на пахiлае ўзбочча. З малых акопаў паказвалiся ўверх найперш верхнiя канцы рук, пасьля шлемы й чорнымi бародамi аброслыя, замурзаныя, худыя твары. У адным месцы чалавек намогся быў выкарабкацца з акопа, i ў той жа момант "томсан" абсыпаў яго дажджом куляў ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|