|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Лiнiя фронту, што бегла па рэчцы Iл ад швайцарскай мяжы ды лукам абгiнала з захаду Мюльгаўзэн, зусiм блiзка падыходзiла да Гаймсбруна. Танкi выканалi зручны манэўр, адрэзаўшы адзiн шлях сувязi й даставаў. Ня было нiякай мовы аб праезьдзе немцамi дарогай цераз Гаймсбрун на фронт. Шаша лёгкай дугой абгiнала могiльнiк. Адзiн танк, заняўшы пазыцыю на адным краi, сачыў за дарогай на поўдзень, другi-ж, стаўшы на другiм баку, - за дарогай на поўнач. Тут-жа, насупраць могiльнiку, на другiм баку вулiцы, стаяў касьцёл. На званiцу паслалi французы пару кулямётчыкаў, што назiралi за дарогамi, а пры дапамозе пераноснага радыё паведамлялi танкiстам унiзе аб усякiм руху, што адбываўся на шашы. У той дзень, 24 лiстапада, калi немцы наважылi зьлiквiдаваць няпрыяцельскiя танкi, у вабоз канюхоў у вёску Гальфiнгэн зьявiўся Вiтвiцкi. Ён прыйшоў мабiлiзаваць канюхоў для выкананьня баявога заданьня. Сабраў восем чалавек, у iх лiку й нашых двух гэрояў, уручыў iм два панцырфаўсты, кулямёт, i такi баявы адзьдзел накiраваўся ў Гаймсбрун ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|