|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Дык дзе там! Ня было як. Цi то ня мог прайсьцi, цi то пабаяўся. Ягоная хата была якраз з таго боку вёскi, дзе найбольш абстрэльвалi. Што-ж тады мне заставалася рабiць? Залез я, ведаеш, у хлеў i схаваўся пад бычкоў за карыта... - Куды? Куды? - Схаваўся за карыта ў быкоў. - У быкоў? Га-га-га! - рагатаў Сымон, а Пiсаронак яму памагаў. - Але-ж зь цябе й ваяка. I даволi арыгiнальнае сховiшча. А даiць iх ня пробаваў? Га-га-Та, хэ-хэ... Вiктар зьбянтэжыўся. - Ну, апавядай далей, - спанукаў сябра. - Што-ж там многа апавядаць? Прыйшлi й выцягнулi. - Хто прыйшоў i як выцягнулi? - Гаспадар сказаў iм, мусiць, бо доўга чакаць - не чакаў. Прыйшло, брат, двое - чорны зь белым. Як хвацiлi мяне за рукi й ногi ды як павалаклi з-за таго карыта, дык чаго ўсiх канцавiнаў не павыкручвалi. Як убачылi, заразы, гадзiньнiк, дык чаго з рукой не адарвалi. Забралi ўсё ўсенькае: i хлябак, i шапку, застаўся во як стаю. - Эх, брат, ну й ваяка-ж зь цябе, - сьмяяўся Сымон. Рана пачалi ладаваць палонных на машыны. Мiж афiцэраў вiдаць было й маёра Мураўёва. Ён стараўся быць вясёлым, але гэта не надта ўдавалася ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|