|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Вёска Альбрэхтаў, пэўна-ж, мела сваю гiсторыю й традыцыi, мо й свой характэрны дыялект i сваiх баб-плётак ды наагул усё, што складае вясковае жыцьцё. Гэтымi дэталямi новапрыбылыя жаўнеры ня цiкавiлiся, а каб i цiкавiлiся, дык што з таго? Час iм на тое не пазваляў. Затое iх абыходзiла ўсё, што беспасярэдна адносiлася да iх, а да гэтага ў самую першую чаргу належалi дачыненьнi да iх прускiх баўэраў i наагул мясцовых немцаў. Трэба-ж не забывацца, што першы раз у сваiм жыцьцi апынулiся яны ў нямецкай вёсцы й тут мелi сустрэцца з карэннымi жыхарамi, што не насiлi вайсковых мундзiраў. Гэтак, у самы першы дзень побыту ў Альбрэхтаў, калi была зробленая зборка, зьвязовы Турн яшчэ раз, адно з шмат большым нацiскам паўтарыў i прыпомнiў тое шнайдараўскае "кайн Руслянд", што iм так ужо ўелася ў памяць. Турн сказаў, што яны ўжо цяпер знаходзяцца ў Нямеччыне, што Нямеччына гэта не Расея i што ўсiх рэчаў, якiя можна там - у Расеi, тут нельга рабiць. Пад гэтым разумеў, што ў Расеi можна красьцi, можа, й забiваць, а тут - у Нямеччыне, усяго гэтага рабiць нельга ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|