|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Адышлi ў нябыт, у сiвую мiнуўшчыну тыя дванаццацiгадовай даўнасцi часы, калi першыя iнквiзiтары Кастылii, браты дамiнiканцы Мiгуэль Марыла i Хуан дэ Сэнт-Марцiн, прыехаўшы ў Севiллю, не маглi знайсцi патрэбных для кiраўнiчай дзейнасцi людзей i Iх Каралеўскiя Мосцi вымушаны былi паслаць з Медына дэль Кампа новую дэпешу, якая заклiкала свецкiя ўлады горада i епархiяльны Кадыкс дапамагчы прызначаным дастойнiкам. Дымы вогнiшчаў, якiя ў апошнiя гады палалi на севiльскiм квамадэра часцей i ў колькасцi значна большай, чым у iншых гарадах, неслi з сабою, як аказалася, моц цудоўнага ачышчэння людскiх думак i сэрцаў. Вялiкiя тлумы народу высыпалi на вулiцы i плошчы горада вiтаць Вялiкага iнквiзiтара. Салдаты Эрмандады ледзь утрымлiвалi парадак. Дзень быў цёплы i сонечны. Званы храмаў бiлi i ў горадзе, i ў прадмесцi Трыяна, што па той бок Гвадалквiвiра. У бок на поўнач ад Пуэрта дэль Соль з самай ранiцы цягнулiся з пратэсамi i фератронамi працэсii братоў-законнiкаў i свецкага панства. Разам з iмi ля муроў горада вялебнага айца вiталi i сама знакамiтыя рыцары Андалузii ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|