|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Перад iм стаяў нявысокi ростам сябра са Школы Камандзераў БКА, прозьвiшча якога нiяк ня мог прыгадаць. Помнiў, што той уцёк у Францыi ў горы. Сябра ўсьмiхаўся. - Пазнаеш? - Чаму-ж не? Здароў. Хлопцы моцна сьцiснулi на прывiтаньне рукi. - Якiм-жа чынам ты тут апынуўся? - зацiкавiўся Спарыш. - Зусiм проста. Так, як i ты, толькi што раней, - сьмяяўся той. - Мо Дзежку бачыў? - А вось ён стаiць, - паказаў знойдзены сябра ўбок. Сымон выглянуў з палаткi. Усьмiхаючыся, стаялi там Дзежка й Лабун. Хлапец хацеў кiнуцца да сяброў, каб прывiтацца, ды спынiў яго голас зьвязовага: - Пiш, пан, пiш! Прайшло каля дзесяцi хвiлiн, пакуль Сымон змог закончыць свой абавязак i кiнуцца да хлапцоў, каб з асалодаю пацiснуць iхныя рукi. - А бадай-жа на вас! Вось дзе дык сустрэча. Шукалi мы вас тут на месцы й не спадзявалiся, што так хутка. - Ну, ну. Iзноў наша тройка сабралася. - Але цiкава, што Дзежка й да гэтага часу ад Лабуна не адкацiлася. Хлопцы дружна зарагаталi. - Дзе-ж вы пасялiлiся? - цiкавiўся Сымон. - У школе падхаронжых, кiлямэтраў дваццаць адсюль ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|