|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Людзi такога крою заўсёды былi, ёсць i будуць маiмi, так сказаць, духоўнымi сынамi. Праўда, я кажу гэта не дзеля таго, каб пахвалiцца. Магчыма, што нечая занадта вытанчаная ўражлiвасць угледзiць у маiх словах адценне мегаламанii цi нават пыхi. Я ўжо сустракаў такiя ацэнкi. Тым часам гэта зусiм не так, i калi я дазволiў сабе назваць людзей iдэi сваiмi духоўнымi сынамi, дык толькi з павагi да гiстарычнай праўды. На жаль, чалавечыя веды пра мiнулыя часы ўсё яшчэ недастаткова пануюць над фактамi. Ведаеш, мой ойча, напрыклад, я задумваюся над нэдарэчнасцю, з дапамогай якой сама розныя вучоныя спрабуюць на пiсьме высветлiць пэўны выпадак, прабач, выпадак - гэта не зусiм дакладнае азначэнне, бо тут iдзе не так пра факт у будзённым яго разуменнi, як пра непаўторную сiтуацыю, якая вызначае гiстарычны прэцэдэнт. Думаю, мы разумеем адзiн аднаго. Але ж так, думаю пра яблык, якi Ева ахвяравала Адаму ў раi. Яблык! Праўда, гэта даволi разумная i нават не пазбаўленая прыгажосцi паэтычная метафара. Але што яна азначае, што за ёю хаваецца? Вучоныя кажуць, што пад яблыкам трэба разумець свядомасць дабра i зла ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|