|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Хлопцы, папрыносiўшы з кухнi чорную каву, пасядалi ў пунi кожны ля сваiх клункаў i пасьцеляў ды бралiся за вячэру. Заяву Букi й Вiктара прынялi па-рознаму. - Гэта вы сказалi, што гатовы быць парабкамi? - зьдзiўлена папытаў Сымон. - Дзiўлюся. Я ведаю, што, пакуль трымаю ў руках стрэльбу, датуль буду чалавекам. А як пакiну, тады хто ведае... - Праўду Спарыш кажа, - падтрымаў Сымона Шытко. - У сяньняшнi час стрэльбы кiдаць няварта. Прысутныя паволi ажывiлiся. Пачулiся з усiх бакоў галасы. У спрэчцы вырозьнiвалiся тры групы: адны падтрымлiвалi Сымона, другiя баранiлi Буку, якога падтрымлiваў Халяўка, рэдка адзывалiся Каранькевiч i Будрэвiч. Трэцяя група спачатку маўчала. - Гаворыце вы шмат усе, - пачуўся голас прадстаўнiка трэцяй групы Качановiча, - але што з таго, калi мала робiце... - А што-ж рабiць, па-твойму? - Ты, спартсмэн, можаш пакiнуць свае дурныя абзацы, бо нiкому яны не патрэбныя, - упiкнуў нехта Качановiча. Чаму яго называлi спартсмэнам няведама. Мо таму, што быў высокi ды вельмi рухавы. - Але чаму вы, хлопцы, як галодныя, - баранiўся Бука, - чаму вы тады гэтага ня скажыце? Чаму тады кожны з вас вурчыць i злуецца? Чаму ты, Спарыш, тады не зьясi сваёй стрэльбы замест хлеба? Некаторыя засьмяялiся. - Думкi аб стрэльбе тады, пэўна, у галаву не прыходзяць, - працягваў Бука. - Цяпер дык вы ўсе гаворыце, усе Спарыша падтрымлiваеце, а тады дык не адзiн кажа, што гатоў мундзiр ськiнуць i за хлеб працаваць. - Трэба й зброя, й хлеб, - сьцвердзiў Каханчык. - Возьмем хаця-б сабе такi прыклад, няхай i гiстарычны ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|