|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Усе ўжо перасталi верыць словам немцаў. Вечны голад, нястача курыва, цёплае вопраткi - гэта рабiла самы большы ўплыў на людзей. Трынаццаць чалавек з шостай роты было адвезена ў штаб батальёну, што знаходзiўся на другiм баку каналу. Украiнскi капiтан у прысутнасьцi двух немцаў выбраў з групы найбольш выглядных хлопцаў - дзесяцёх з трынаццацi, у тым лiку нашых двух герояў: Вiктара Караткевiча й Сымона Спарыша. Былi павыбiраныя людзi i з iншых групаў-агулам 169 чалавек. Украiнец патлумачыў, што ўсе выбраныя пойдуць на ўтварэньне аднаго баёвага батальёна. Якi гэта меў быць батальён i чым меў розьнiцца ад iншых адзiнак дывiзii, капiтан ня выясьнiў. Фактычна канцом iснаваньня былой Школы Камандзераў БКА, цяпер шостай роты, як суцэльнай, моцна спаенай патрыятычным беларускiм духам адзiнкi трэба лiчыць сярэдзiну верасьня 1944 году. Апрача ўзятых з шостай роты дзьвюх групаў адной у канцлягер i другой у новы батальён - за пару дзён частка людзей была выслана зноў у зусiм iншы адзьдзел. Такiм чынам, у шостай роце засталася малая жменька беларусаў з колiшняй афiцэрскай школы з Менска ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|