|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Да яго падыйшлi Кастусь Дзежка й Сымон Спарыш i заявiлi, што гавораць ад iмя цэлай роты. Выясьнiлi немцу, што рота адмаўляецца браць харчы аж да таго часу, пакуль ня будзе выясьнена, чаму паменшылi пайкi. Людзi былi галодныя й на тых пайках, што iм належылiся, а тут яшчэ iх зьменшылi. Немец спачатку пачырванеў, пасьля, выняўшы з-за пазухi паперку, пачаў выясняць, колькi й чаго належылася на дзённы харчовы паёк. Каля яго хутка зьявiлiся Турн i Кацынскi, якiя, разьведаўшы, у чым справа, адвялi Кастуся й Сымона на бок ды побач паставiлi са стрэльбаю вартавога. Два сябры толькi цяпер пабачылi, што справа была надта паважная, што яны былi арыштаваныя, i зь нецярплiвасьцю сачылi, што будзе далей, цi падтрымае iх салiдарна цэлая рота. Кацынскi загадаў усiм неадкладна сабрацца. Паставiўшы iх у тры шэрагi, сказаў усiм тым, што падтрымоўваюць дамаганьнi, выказаныя двума iхнымi сябрамi харчавому афiцэру, адыйсьцi тры крокi наперад i пяць направа. Рота адышла на вызначаную "фольксдойчам" адлегласьць. Толькi Мулага й Жук засталiся на месцы ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|