|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)А цяпер пакажу табе танго, самым простым спосабам, значыцца, глядзi, пачынаецца таксама: тра-ля-ля-ля, та-ра-та-та-та... Гэткiм чынам Дэмарчык, выясьнiўшы Сымону асновы самых простых танцавальных крокаў i паваротаў, намовiў яго ў наступную сераду пайсьцi разам у кавярню на забаву. - Ведаеш, - гаварыў ён, - i мне будзе выгадней, бо калi захочаш якую дзяўчыну падчапiць, а прыйдзеш сам, дык цяжкавата. Звычайна вольныя дзяўчаты гуляць прыходзяць парамi. Дык бачыш, у чым штука. Адна-ж сяброўка другой не пакiне, нiякавата, разумееш? А калi з табой, дык мы цяпер любую парачку падзелiм, надта-ж зручна будзе. - I, пэўна-ж, ты заўсёды больш прыгожанькую прыгалубiш? - Аб гэтым ужо неяк памяркуем. Можа, навет у нас смак да прыгажосьцi ня той самы. Я заўсёды прыглядаюся, цi прыгожыя ногi. А ты? - Твар. - Ну бачыш. I гэты гарэх мы ўжо раскусiлi. Пойдзеш у сераду са мной? - Чаму ж не. Сымон раней ня браў на ўвагу забавы ў кавярнi, хоць часта даводзiлася, праходзячы, чуць там нейкую неразьбярыху гукаў. Цяпер-жа, вечарам у сераду, калi разам з Дэмарчыкам прыблiзiўся й, зiрнуўшы на натоўп танцораў праз вакно, стаў, як укопаны на месцы, й разявiў рот ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|