|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Але вялебны айцец Вялiкi iнквiзiтар больш не малiўся. Ён замоўк, зацiснуў далонямi скронi, нiбы забыўся на таго, хто кленчыў побач з iм. Сiгнатурка сёстраў кармелiтак зноў пачала званiць удалечынi. Падрэ Тарквемада ўзняў галаву. - Аман, - сказаў моцным, сабраным голасам. - Браце Дыега! - Пане? - Вяртайся, сыне мой, да сябе. Неўзабаве развiднее, чакае цябе, як я думаю, нялёгкi дзень. - Абы каб стаў пачаткам апошняга! - усклiкнуў Дыега. На гэта Тарквемада сказаў: - Кожны чалавек пан i адначасова слуга свайго лёсу. Iдзi ўжо requiescere in pасе ў сваю цэлю, чакай, пакуль не атрымаеш новых указанняў ад вышэйшых. Ноч сапраўды канчалася, i, калi брат Дыега iшоў кляштарным дзядзiнцам, на небе, ужо на ўсходзе асветленым блакiтнаватым водблiскам, зоркi пачалi тухнуць. Мглiстая шэрань золку залiвала паветра, i холад гэтай апошняй начной гадзiны быў асаблiва пранiзлiвы. У ценi каланады стаяў чалавек. Дыега спынiўся, пасля падышоў блiжэй. - Гэта ты, Матэа? - Я, - сказаў той. - Адкуль iдзеш? Ты быў у царкве? - Быў. - Божа вялiкi! Ты бачыў яго? - Пра каго ты? Я бачыў д'ябла. - Дыега! - На гэты раз ён перамог мяне. Я малiўся з iм ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|