|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Камандзер запэўнiваў, што дарога ад Сэньё да Балёнii будзе шмат лягчэйшай, чымся тая, якой прыйшлi яны на поўнач ад падножжа iтальянскага бота. Жаўнеры слухалi й напаўнялi вялiкую тэатральную залу густым блакiтным дымам сотняў цыгарэтаў. Што-ж iм? Так цi iнакш пачатае давядзецца скончыць. Хоць Сталiнавы янычары ўжо панавалi ў Варшаве й Кракаве, хоць колiшняя мэта - вольная й незалежная Польшча - даўно пахаваная была ў кучы ялцiнскiх папераў, хоць зьнiклi й спапялiлiся тысячы надзеяў, дарма страчаны дзесяткi тысячаў маладых жыцьцяў пачатае трэба скончыць. На гэнай зборцы Сымон не дашукаўся сваiх найблiжэйшых сяброў - Кастуся Дзежкi й Вiктара Караткевiча. Згодна ранейшага загаду, паехалi яны на кароткатэрмiновыя курсы дзесь у паўдзённую Iталiю. Туды-ж накiраваўся й Аляксандр Лабун. Сымонава пасьпяховая здача экзаменаў у Сан-Базыльё спрычынiлася, мусiць, да таго, што быў пакiнуты на фронце. Апошнiмi днямi прыдзелены быў да трэцяга зьвязу свае роты, дзе зь менскiх сяброў знайшоў Ялонскага й Ялушэвiча. Было крышку весялей - усё-ж час ад часу колькiмi роднымi словамi з другiмi перакiнуцца можна будзе ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|