|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Ня тое каб Сымон быў надта сарамлiвы й моцна зважаў на насьмешкi iншых вучняў. Бяда-ж ня ведае сораму. Адно што неяк часамi цяжкавата й крыўдна было цярпець тыя насьмешкi й самахвальства з боку найблiжэйшага сябры. Асаблiва-ж тое самахвальства выявiлася ў Вiктара пазьней - на настаўнiцкiх курсах i ў Вiльнi. I прычынаю было, здаецца, ня што iншае, як посьпехi ў першым каханьнi. Як расхвалiць, бывала, сам сябе Вiктар, як зачне апавядаць, якi зь яго Казанова, дык часамi аж слухаць брыдка. I найбольш характэрным было якраз тое, што Вiктару не належылася анiякiх заслугаў у першым каханьнi. Бо сама-ж дзяўчына навязалася, прычапiлася, быццам смала тая. Вiктар быў тут толькi змушаным, сказаць-бы iнэртным, удзельнiкам, што бязь нiякага супрацiву паддаўся быў дзявочым хiтрыкам. Адно ролi былi замененыя. Ня Вiктар заляцаўся да дзяўчыны, а тая да яго. I сам пасьля мо не раз шкадаваў, што такi меў пачатак на дарозе амораў, бо, трэба прызнаць, пазьней быў зусiм няздольны, каб самому, з сваёй собскай iнiцыятывы, пачаць заляцаньнi да якой-небудзь дзяўчыны Мо калi й былi ў Вiктара якiя-небудзь, хоць маленькiя, здольнасьцi ў гэтым кiрунку ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|