|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Нiштаватая з выгляду, гадоў трыццацi, жанчына была даволi гаваркая. Вiктар даведаўся ад палячкi, што ён ужо другi, якi прыйшоў прасiць "азылю". Першы быў нейкi паляк, якi, згодна словаў гаспадынi, саскочыў з нямецкага аўта ды ўцёк сюды да партызанаў. Паляк называўся Зэмбэк, i гаспадыня хутка Вiктара зь iм пазнаёмiла. Быў гэта сярэдняга росту бляндын, даволi ветлiвы й бесклапотнай натуры сiлезьняк. Гаварыў дыялектам Сiлезii. Перш за ўсё Вiктар зьвярнуў самую асноўную ўвагу на яду, якой палячка наставiла цэлы стол. Было там мяса й бульба, малако й белы хлеб i шмат iншага. Пасьля колькi-дзённай галадоўкi юнак накiнуўся на яду, й на працягу нейкай паўгадзiны для яго нiчога на сьвеце, акрамя стала са стравамi, не iснавала. Аж павесялеў хлапец, адсапнуўшы пасьля ежы. Другое, што ўсьцешыла Вiктара, гэта тое, што ў хаце знайшлося тое-сёе з цывiльнай вопраткi. Гэткiм чынам, ськiнуўшы зь сябе ўсё мокрае i вашывае, Вiктар прасiў гаспадыню, каб спалiла нямецкую вопратку разам з вошамi, якiх, пэўна, было там сотнi. Хоць яно ня ўсё так пасавала, як хлапцу хацелася-б, усё-ж таўсты й цёплы сiнi свэтар, а таксама суконныя штаны й шэры падношаны гарнiтур былi не найгоршай здабычай, бяручы на ўвагу, што дасталiся з ласкi добрых людзей ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|