|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Туды й сюды снуюцца цёмныя ценi людзей. Пасярод вулкi курыцца малое вогнiшча. Над кароткiмi языкамi агню ў дыме стаiць на чатырох ножках рашотка. На ёй - пара гаршкоў, а побач - у адкрытых вайсковых кансервных пушках грэецца фасоля. Няцяжка пазнаць, адкуль яна: гэта - амэрыканскi "порк энд бiнс". Хто ведае, якiм шляхам сюды трапiла - мо праз рынак цi зладзейскiя кiшэнi, а магчыма, й пры пасярэднiцтве таго маленькага хлопчыка-агента. Навокал вогнiшча - згорбленыя фiгуры старых. Дзецi выглядаюць iм цераз плечы й зачаравана сочаць за пажывай у бляшанках. Паморшчаная гадамi старэчая сiняватая рука выцягвае з катла развараную, калiсьцi сушаную рыбу. Павольна пачынае кратацца й жаваць бяззубы, аброслы шчацiнаю рот. Рызман споўз зь пляча. Збоку ляжыць жабрачая кавяла, якую часамi падымае касьцiстая худая рука, каб адагнаць зьвяглiвых i назойлiвых малых. - Вiя! А вiя! - ледзь чутна сярод агульнага вэрхалу. Дзесьцi з глыбiнi нары-завулка захлiпаецца надарванымi i паржавелымi гукамi шарманка. Вунь здалёк зблiжаюцца з раўнамерным рытмам па каменьнях дзьве цяжкiя пары жаўнерскiх чаравiкаў, а мiж iмi тупаюць дробненькiмi крокамi ня зусiм ужо новыя, але добра яшчэ ўтрыманыя жаночыя туфлi ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|