|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Гэты ПАП больш быў умацаваны, чымся суседнiя. Рака Сэньё рабiла тут дугу, й нямецкiя пазiцыi больш былi высунутымi ў глыб польскае лiнii, чымся ў iншых месцах. Да варожых пазыцыяў было адсюль каля трох сотняў мэтраў. З паўночнага боку хаты, зараз каля яе, раўналегла да абароннае лiнii бегла мiжхутарная дарога. Цяпер яна ня ўжывалася. Адно начамi хадзiлi па ёй патрулi. Згодна зь iхнымi апавяданьнямi, немцы часта падкрадалiся да самых польскiх пазыцыяў. Ночы былi найбольш небясьпечныя. Удзень абодва бакi абмяжоўвалiся лёгкiмi перастрэлкамi зь мiнамётаў, аўтаматычнай ручной зброi й зусiм рэдка з артылерыi. Яфрэйтар адрапартаваў камандзеру ПАП-у аб зьнiшчэньнi немцамi "кар'ера" й сьмерцi Пранука Бонка. Гэта была адно фармальнасьць, бо раней яшчэ данесьлi камандзеру ягоныя-ж людзi, што сачылi за ўсiм выпадкам. Тэлефанiчна камандзер зьвязаўся з ротным, якому перадаў няпрыемную навiну. Пасьля зьмярканьня рэшткi Пранука Бонка былi прыбраныя з дарогi людзьмi з санiтарнае часьцi. Сымонаў твар разьяснеў шчырай, ветлiвай усьмешкай, калi ўбачыў Аляксандра Лабуна ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|