|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Вось i цяпер гэны вершык прыгадаўся. Як там ужо будзе з вешаньнем немцаў, думаў Сымон, але-ж у горы да францускiх партызанаў то скаблянуць можна. Ёсьць усе магчымасьцi. Дык i чаму-ж не скарыстаць? I Сымон аж заварушыўся на пасьцелi ад такой новай, маласпадзяванай думкi. Крыху дзiвiўся, чаму гэта раней такая добрая iдэя ня прыйшла. Але-ж i цяпер яшчэ ня позна. Там трэба будзе з тым-сiм пагаварыць, супольна абмеркаваць. А мо й ня толькi ў яго аднаго такая думка ёсьць, мо i ў каго iншага? Дык тады мо й разам? Варта падумаць больш глыбей, абмеркаваць усе "за" i "супраць", як кажуць. Гэта-ж бо такi важны жыцьцёвы крок меў бы быць. Дый ня толькi важны, але й небясьпечны. Асаблiва-ж небясьпечны. Крыху рызыкоўна, бо й краiна чужая ды няведамая. Але якая-ж iншая магчымасьць ратунку? Жыцьцё-ж належыць да адважных i сiльных духам. Прыгадалася Сымону, што да гэтага часу анi ён, анi сябры ягоныя - нiхто не даваў вайсковае прысягi. Спарыш не ўважаў прысягу, як некаторыя iншыя, за чыстую фармальнасьць. Прысяга для яго была таксама нечым большым, чымся ўрачыстая дэкларатыўнасьць ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|