|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Цяплыня разьлiлася па жываце. Сухi вецер магутнымi крыльлямi бушаваў у цемнаце. Дзесьцi ўверсе шумелi густыя клубы хмараў, калацiлiся вяршынi аголеных дрэваў. Вецер церабiў выстаючую ў Сьцервiна з-пад шапкi грыўку валасоў. Нiдзе нiкога ня вiдаць. Лейтанант пастаяў, пасьля, паволi адмераўшы крокаў трыццаць у заходнiм кiрунку, павярнуў налева ў бочную, вядучую на поле, вулiчку. Ужо наблiжалася адзiнаццатая, i хто ведае, цi Башмакоў яго не чакае. Ён i ня думае паказвацца ў вакопы свае роты. Чаго? Няма дурных. "Трохi мо й занадта цёмна, але хто яго ведае. Можа, так i лепш", - мяркуе, асьцярожна ступаючы, Сьцервiн. Ззаду, здаецца, чуваць нейкiя крокi. Ён спыняецца й азiраецца, але нiчога не бачыць. Зрэшты, навокал-жа свае. Чаго-ж тут баяцца? Але нейкая няпэўнасьць пачала дакучаць апошнiмi днямi... Ледзь ня трывога. Нiколi так раней ня было... Эх, дурнота, - махае ён у думках рукой i для пэўнасьцi падцягвае ды трымае напагатоў аўтамат, каб у выпадку нечаканасьцi... Тулiцца блiжэй да сьцяны забудаваньняў па левым баку ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|