|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Раптам за самай сьпiной пачуў выстрал. Стаў i азiрнуўся. Да яго падышлi тры немцы. * Стой! (ням.) - Хто ты такi? - спытаў адзiн зь iх. - Я жыву ў суседняй вёсцы i йду да майго дзядзькi, што жыве там каля дарогi. Вiктару здавалася, што так сказаў, але й сам ня верыў, бо гаварыў нейкай француска-нямецкай мешанiнай, якую жаўнеры няведама цi разумелi. Бязумоўна, што-б хлапец там нi казаў, ня мела-б яно вялiкае вагi. На яго гаркнулi, а адзiн штурхануў рулём стрэльбы ў плечы, й павялi ў пуню, дзе была каманда нямецкага адзьдзелу. Прывёўшы, пачалi шукаць зброi. Знайшлi ўсе Вiктаравы дакуманты, пiсаныя ў нямецкай мове. Пачырванелi ад злосьцi, а сяржант з васпаватым тварам, плюнуўшы Вiктару проста ў вочы й лаючы яго мянушкай дэзэртыра, сабакi, здраднiка й Бог ведае яшчэ чым, пачаў аплявушваць юнака дзьвюмя рукамi. Забралi ад Вiктара гадзiньнiк, усе дакуманты, здымкi, навет хустачку. Пазванiлi некуды, й за хвiлiн дзесяць прыехалi два афiцэры. Шмат з хлапцом не цацкалiся: проста загадалi адвесьцi мэтраў сто ад будынкаў i расстраляць ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|