|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)З гэтай нацыянальнасьцю, пся косьць, чалавек чужога ўзгадаваньня... Як вы думаеце, пане капiтан? - Няма прычынаў, каб адкiнуць. - А вы, пане лейтанант? - Варта прыняць. - Няхай так i будзе, - заключыў Палiшэўскi. VI Калi абвешчаны былi вынiкi экзаменаў у школу, аказалася, што тры чалавекi былi адкiнуты. Кандыдаты й раней ведалi, што некага мусiлi адкiнуць, бо на дваццаць чатыры месцы было дваццаць сем кандыдатаў. Двое адкiнутых былi жаўнеры зь Iталii. Яны цэлую вайну былi ў панцырных адзьдзелах. Чулiся моцна пакрыўджанымi. Дарма што колькi разоў спрабавалi абiваць парогi ў Палiшэўскага, камандзер i гаварыць не хацеў. Да таго-ж выказалася хутка, што згодна з загадам брытанскiх уладаў восьмы курс меўся быць апошнiм. Гэткiм чынам адкiнутыя ня мелi надзеi паступiць на дзевяты, бо школа мела быць закрытая. Адзiн з гэтых адкiнутых, што па дарозе з Iталii ў Кэтэрык Кэмп пасябраваў з Сымонам, вельмi яму зайздросьцiў такой удачы, намякаючы ў гутарцы й на тое, што Сымон быў беларусам i яго прынялi, а яго - як паляка, дый, пэўна-ж, зусiм ня горшага, калi ня лепшага, - адкiнулi ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|