|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Не трэба забывацца, што прэзыдэнт БЦР у часе гiтлераўскае акупацыi Беларусi меў вялiкiя магчымасьцi рабiць добрае й благое, i тут трэба аддаць праўдзе справядлiвасьць: ён зрабiў нашмат больш першага, чымся апошняга. Навет сяньня й навет ягоныя палiтычныя працiўнiкi з поўнай шчырасьцю цьвердзяць, што Астроўскi як прэзыдэнт БЦР пад час гiтлераўскае акупацыi Беларусi стаяў на вышынi свайго заданьня. Пад заданьнем, ясна, разумеецца выкарыстоўваньне пазыцыi прэзыдэнта БЦР для абароны iнтарэсаў i рэпрэзэнтацыi беларускага народу. У Астроўскага гэна дзейнасьць выявiлася перадусiм у намаганьнях стрымаць азьвярэлае вынiшчэньне немцамi беларускiх вёсак i насельнiцтва. Гэтак ён часта дакучаў Ген. Камiсару фон Готбэргу, каб хутчэй арганiзаваць беларускiя збройныя сiлы. Калi-ж была праведзена мабiлiзацыя ў БКА, а рэкруты ня мелi зброi, Астроўскi пагражаў Генэрал-Камiсару, што, калi ў хуткiм часе БКА не дастане зброi, ён, Астроўскi, выдасьць загад аб дэмабiлiзацыi. Гэта было падзейнiчала на немцаў. Астроўскi аддаваў асаблiвую ўвагу вайсковаму рэфэрату пры БЦР як у Менску, так i пасьля ў Бэрлiне ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|