|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)На выкананьне загаду немец даваў паўгадзiны. Зараз-жа казаў iсьцi ў баракi ўсiм, што мелi каньяк, ды прыносiць i складаць яго тут-жа на травiцы каля яго, Шнайдара. - А скула яму ў бок! - адазваўся нехта. - Я свой добра схаваў, i фiгу знойдзе. - Трэба было самому набраць, - падтрымаў iншы. - Iш ты, якi ласы на чужое знайшоўся! - Няхай iдзе шукае. Я ня маю. - Выпiць, значыцца, захацелася. Iдзi ды купi! Во! - Я яму аддам каньяк? А трасцу ў бок чорту нямытаму!... Рэакцыя была аднолькавая. Нiхто ня рупiўся выконваць загад немца. Кожны па-свойму камэнтаваў яго, й нiводзiн ня скупiўся на сакавiтыя словы. Капiтана Шнайдара i ўсiх iнструктараў-немцаў хлопцы моцна ня любiлi. Найбольш не падабаўся iм той панскi прускi падыход, зь якiм яны адносiлiся да ўсiх беларусаў, пачынаючы ад афiцэраў, а канчаючы радавымi. Найбольш калола ў сэрца непашанотнае дачыненьне немцаў да беларускiх афiцэраў. Чым больш пачыналi ня любiць немцаў, тым больш прывязвалiся да сваiх i шанавалi iх. Калi Шнайдар пабачыў, што нiхто й ня думаў выконваць ягонага загаду, дык выслаў у баракi сваiх трох немцаў i пару беларускiх падафiцэраў, каб абшукалi ўсе клункi ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|