|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Дзякуючы пiльнасьцi й руплiвасьцi Зiглiнга, у незадоўгiм часе авансаванага на маёра, Гарадзiшчанскi раён i суседнiя ваколiцы былi ачышчаныя ад чырвоных. Батальён браў удзел i ў шырэйшых акцыях супраць чырвоных супольна зь iншымi адзьдзеламi ў далейшых мясцовасьцях Беларусi. Здаралася, што Зiглiнг мусiў прыходзiць да крайнiх мераў, якiх высьцерагаўся - пушчаць з дымам беларускую вёску. Гэтак, напрыканцы 1943 году, пяцьдзесят сёмы батальён спалiў у часе зацятага бою вялiкую валасную вёску Застарыньне. Налiчвала яна звыш дзьвесьце гаспадарак i мала хто з жыхароў уцалеў. Бойку ў вёсцы справакавалi бальшавiцкiя партызаны, што наўмысьля заселi на падстрэшшах i адкрылi агонь са звычайнай i аўтаматычнай зброi па адзьдзелах Зiглiнгавага батальёну. Ужо хто як хто, а лясныя злачынцы добра ведалi, што мог значыць бой у вёсцы. Калi-б яны дбалi аб дабро мiрнага беларускага жыхарства, то, пэўна-ж, не пачалi-б бiцца ў вёсцы, ведаючы, што тая пойдзе з дымам разам з усiмi будынкамi й жыхарамi. Няма iншага выясьненьня, як толькi тое, што чырвоныя сьведама сваймi й чужымi рукамi пастаралiся зьнiшчыць Застарыньне ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|