|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Ясна цi не? Рота стаяла нямая. Злосны й зьбялелы Дзежка, здавалася, каб мог спапялiў-бы зрокам i разьвеяў бы цень Эдзi. - Пане старшыня, - звярнуўся камандзер да старшынi роты, старэнькага, але чэрствага сяржанта харонжага, - дайце дыспазыцыi да дзённых заняткаў. V Вечарам таго-ж дня Сымон Спарыш заглянуў у палатку да Дзежкi. Там аж у дзьве партыi рэзалi ў "ачко". Сымон пакруцiўся i, лiчачы сваю асобу лiшняй, наважыў наведаць Лабуна. Застаў яго адзiнокага ў пустой палатцы. Пры млявым сьвятле сьвечкi нешта разглядаў у кнiжцы. Лабун належаў да людзей, якiх слушна называюць кнiжнай мольлю. Калi ня бываў п'яны цi падвыпiты (што часьценька здаралася), вольныя хвiлiны прысьвячаў кнiжкам. Быў надзвычайна здольны й начытаны. Сымон часьценька клiкаў яго прафэсарам. - Здароў, прафэсар! - прывiтаўся. - Здароў, брат, здароў. Хадзi й прысаджвайся. Сымон сеў побач i прыглядаўся да матэматычных фiгур у Лабуновай кнiжцы. - Вось, братка, гэта дык неспадзеўка. Хто ў чым: адзiн у карты, другi на выпiўку, трэцi да дзяўчат бяжыць, а ты тут зь нейкiмi перапутанымi матэматычнымi фiнцiклюшкамi забаўляешся ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|