|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Калi ў "Беларускiм голасе", якi лацiнкаю выдаваў Францiшак Аляхновiч, быў апублiкаваны верш Козыра "Прывiтаньне Вiльнi", ён прынёс семнаццацiгадоваму аўтару не ўсьцеху, а горыч: нямецкi або летувiскi цэнзар зьняў цэлую страфу: Прывiтаньне табе, Вiльня! Слаўны горад Крывiчоў, Места памятак магiльных Нашых прадзедаў, дзядоў. Больш радасьцi падараваў паэту-пачаткоўцу апублiкаваны ў красавiку 1944-га ў газэце "Ранiца" верш "Вяльля". Вецер цiхi, лагодна купаецца ў хвалях, Махам крыльля пяшчотна ласкае iх гладзь. Косы сонца ў вясновых цудоўных каралях Рассыпаюцца ў тонь, каб з вадой пагуляць. Плыве цiха Вяльля, поўна велiчы, казкi, Палыскуе блакiтам чароўна ўдалi, Вее подыхам лёгкiм, чуцьцём дзiўнай ласкi Да радзiмае мацi, крывiцкай зямлi. Вершы Кастусь Акула пiсаў i потым. Здаецда, найбольш атрымлiвалiся ў яго трапныя i па-добраму злыя насьледаваньнi-пародыi на рыфмаплёцтва ўлаўраных "песьняроў", што сьпявалi асанну "партыi роднай". Апрача аўтабiяграфiчных згадак, вершаў, фельетонаў i нарысаў з жыцьця беларускай дыяспары, чытач "Усякай усячыны" знойдзе ў кнiзе камедыю ў трох дзеях "Тараканы ў саладусе", галоўныя дзейныя асобы якой паходзяць зь сялянскай сям'i Сьцяпана Пiнкевiча, што, шукаючы лепшай долi, пераяжджае ў Канаду ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|