|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У нiкога ня было сумлеву, што няўдалым майстрам iмiтацыi мiкраскопа быў якраз Коля. Сваiх трох сяброў ён наведваў часта. Сядзеў, бывала, доўга, й неяк напрыканцы гутарка заўсёды зыходзiла на тэму: як-бы здабыць пляшку "сiвухi". Ягоны найблiжэйшы з гэных трох сяброў, Кастусь Дзежка, вывучыў i даўно ведаў Камовiчаў падыход. Недарма, седзячы на балконе i ўбачыўшы ў вузенькiм завулку Камовiча, Косьця рагатаў: - Гэй, хлопцы, зiрнiце! I хто гэта, вы думаеце, пляцецца вунь да нас па дарожцы, калi не сам пан Камовiч чарачку жабраваць! Ха-ха-ха! Калi-ж ня верыце, дык зiрнiце вунь на паўаршынны чырвоны нос! Камовiчаў нос быў зусiм у меру. Тут Косьця пераўвялiчваў. Хоць адведзiны такiя былi нярэдкiя, чарачка знаходзiлася амаль заўсёды. Купiць "сiвухi" ў Вiльнi было лёгка, хiба што грошай не ставала. Пасьля п'янства прыходзiлi песьнi, а часамi й спрэчкi. Звычайна пасьля такога вечару гаспадарова сястра, пяцiдзесяцiгадовая дэвотка, прыходзiла ў пакой студэнтаў i чытала iм маралi, якiх яны не слухалi. Далёка заавансаванымi сябрамi з гэтай тройкi былi Сымон Спарыш i Вiктар Караткевiч ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|