|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Бацька быў расейцам, а мацi нечым нявыразным - нi то палячкай, нi то ўкраiнкай-галiчанкай. Коратка гаворачы, дома Сьцервiн не атрымаў ад мацi тае прывязанасьцi й любовi да свайго народу й Бацькаўшчыны, што маткi даюць дзецям са сваiм грудным малаком, з прыгожымi народнымi калыханкамi, казкамi, фальклорнай культурай. Хлапец меў i нядрэннае ўзгадаваньне, казалi, што скончыў гiмназiю, хоць быў ладны гультай i надта да навукi ня хiлiўся. Але ён быў перадусiм камбiнатарам. Надта-ж палюбiў выгаду й багацьце, каб на шляху дасягненьня хоць часткi матэрыяльнага дабрабыту маглi перашкодай стаць такiя рэчы, як сумленьне, асабiсты гонар, прынцыповасьць цi пашана да правоў iншых. Ужо за часамi польскае акупацыi Сьцервiн неяк прымазаўся ў лясьнiцтве. Нядрэнная была пасада, тым больш што цi раз даводзiлася якога мужыка за каўнер у лесе злавiць або й маладзiц, што зьбiралi ў недазволеных месцах ягады. Ды пакуль там суд ды справа, дык i пазьдзекавацца ўволю можна было. Эх, як соладка быць начальнiкам! Сьцервiн ужо як асмакаваўся тым "карытам", дык дзе-ж там яго адгонiш ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|