|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Гэтымi прыкладамi былi сяржант Грамыка й зьвязовы Гуць. Грамыка служыў яшчэ разам з Кацынскiм у польскiх "уланах" у Быдгашчы. Няведама чаму Кацынскi мсьцiўся на даўным знаёмым. Адно ўсе бачылi яго нялюдзкiя й зьняважлiвыя дачыненьнi да беларускага сяржанта. А Грамыка як-нiяк быў шанаваны ў роце. Ён быў рослы, разважны дый не належаў да тых, што абы-каму дадуць над сабой верх трымаць. "Фольксдойч", зрабiўшы беларусу шмат непрыемнасьцей, у Прусii даў яму функцыю загадчыка канюхоў, гэткiм чынам фактычна адзьдзялiўшы ад роты. Гуць у Менску быў гаспадарскiм падафiцэрам школы. Адзiн з найбольш гарачых патрыётаў, ён быў вясёлым i жартаўлiвым хлапцом. Усе юнакi паважалi яго як старэйшага, дасьведчанага й сяброўскага. "Фольксдойч" Кацынскi адабраў у Гуця па дарозе ў Францыю пiсталет i вызначыў зьвязовага на сталую працу пры кухнi. Такiм чынам, Гуць з харчовага падафiцэра колiшняй афiцэрскай школы стаўся памочнiкам кухара Вальтэра. Ён ня мог браць удзелу ў палявых занятках роты. Абодва падафiцэры не маглi дараваць вялiкае крыўды й чакалi на нагоду ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|