|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Сымон цешыў сябе, лепш сказаць - ашукваў сам сябе тым, што йдзе ў няволю дабравольна... Дык i стрэльбу трэба было дабравольна адкiнуць. У хуткiм часе вярнуўся Лоеў. Ногi ягоныя ледзь валачылi цяжкiя драўляныя клумбы, што французы далi ўзамен за чаравiкi. - Гляньце, гляньце! Ужо ўспелi пераабуць! - зьдзiвiўся хтосьцi з натоўпу. - Нявузка, брат! Якiя ёмкiя дзеравяшкi! - Это плохо, что они сапоги снимают, - заўважыў Рэшатаў i з жалем, развiтальным поглядам кiнуў на свае хромавыя боцiкi. - Давайце хутчэй! - загадаў Лоеў. - Далi мне пятнаццаць хвiлiн часу й папярэдзiлi, што калi за гэты час не прывяду вас, то будуць страляць. Станавецеся тройкамi! Два разы ня трэба было паўтараць. Усе сталi тройкамi й рушылi дарожкай, кiруючыся ў вёску. - Падымайце рукi ўверх! - крыкнуў Лоеў, iдучы наперадзе й махаючы ня зусiм ужо чыстай i ня надта белай насаткай. Сьпераду, з прыдарожных кустоў, вырасла некалькi фiгураў i, гарлапанячы на розныя лады незразумелай мовай, падняўшы ўверх аўтаматы, наблiжалiся да калёны палонных. Адзiн, старэйшы рангам, паказаў рукой, каб спынiлiся. - Афiцэры, наперад! - загадаў па-нямецку ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|