|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)Айцец Аўгусцiн астаўся адзiн. Ён доўга малiўся, як бы забыўшыся пра свет. А свет мяккiм сонечным бляскам асвятлiў на вiтражах сiлуэты анёлаў i святых. Дагаралi ў кандэлябрах свечкi. З кляштарнага дзядзiнца далятала адгалоссе змены варты. Потым падрэ Аўгусцiн узвёў вочы на велiзарны крыж, якi вiсеў угары, i ўсклiкнуў голасам, поўным роспачы: - Госпадзе, цi доўга цемра будзе панаваць над няшчаснай зямлёй? Слёзы заслалi яму вочы, i ён не адразу разгледзеў, хто прыпаў да яго каленяў, калоцячыся ад плачу, прытулiўся гарачай шчакой да яго далонi. Падрэ, стоячы на каленях, пагладзiў густыя з дробнымi завiткамi валасы i пазнаў малодшага кляштарнага служку Франсiска. Ён абняў гэта кволае, яшчэ дзiцячае цела i, гладзячы малога па валасах, шаптаў дрыготкiм ад узрушанасцi голасам: - Дзiцятка маё, маё беднае дзiцятка, не трэба трацiць надзеi. Трэба мець надзею. Заўсёды трэба мець надзею. Гэта была апошняя iмша, якую стары прыёр правiў у Санта Марыi. Ноччу з дазволу вышэйшых пакiнуў кляштар i горад i адправiўся ў далёкую пустэльню Сан-Iнiга ў гарах Эстрамадуры, каб там прысвяцiць сябе прыроджанай патрэбе малiтвы i спакойна закончыць святое жыццё ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|