|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)А як-жа ты чужую магла аддаць? - Брэша сука, - буркнуў, скоса паглядаючы на старую, Сымон, - прадала, напэўна. - Толькi боты засталiся, - прызналася перапуджаная дэвотка. - Боты? - паўтарыў Кастусь i, паглядзеўшы ўважна на ўсiх гаспадароў, хутка адчынiў дзьверы суседняга пакою, дзе калiсьцi жылi студэнты, i пачаў пароцца па кутках i шуфлядах. Па хвiлiне вярнуўся з парай сваiх блiскучых ботаў. - Запраўды нiчога, акрамя гэтых, няма, - паведамiў, паказваючы на боты. - Дзе-ж, вы думаеце, яны падзелi ўсю нашу вопратку? - Слухай, можа, гэты памог-бы даведацца? - спытаў Дзежку, зрокам паказваючы на свой пiсталет, Сымон. - Ат, кiньце вы, хлопцы. Лепш пакiнем мы гэту бяду ў супакоi ды хадзем, парадзiў сябром Вiктар. - Можа, ты й праўду кажаш, што бяда. Гэта-ж падумаць, пражылi тут пару год i ня ведалi, што за сукiны сыны... - з фiнальным адценкам згадзiўся Кастусь. Цьфу! - плюнуў ён на падлогу ў бок гаспадароў ды хуткiм крокам ськiраваўся да дзьвярэй. - Няхай вам Бог належна адплацiць! - дабавiў з-за пляча, выходзячы. Далейшае адбылося, як можна было прадбачыць ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|