|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Службовы падафiцэр пасьля iнспэкцыi адводзiў Дзежку ў цэнтральнае месца на пляцы перад палаткамi роты, дзе ставiў пакаранага на "зважай" са стрэльбаю на левым плячы, i ў гэтай пазыцыi юнак мусiў адстаяць цэлую гадзiну. Каму здаецца, што гэта лёгенька, няхай паспрабуе пастаяць гадзiну, як сказаў-бы селянiн, улегцы, а ня то што наладаваўшы на сябе мо пуды два рознага знарадзьдзя. Пакараны ня мае права зрабiць найменшага руху, акрамя морганьня вачыма. Галоўная небясьпека - млявасьць, што праз пэўны час апаноўвае пакаранага. "Стойка" ў асноўным i палягае на змаганьнi ўкаранага з млявасьцю i драньцьвеньнем цела. Апрача ротнага службовага падафiцэра, што ня спускаў зь Дзежкi вока, заглядаў у роту дзеля дапiльнаваньня адбыцьця кары й батальённы службовы афiцэр. На наступны дзень пасьля пакараньня Дзежкi Эдзё наважыўся асьвяжыць свае прамоўнiцкiя здольнасьцi. Нагодаю была раньняя зборка пасьля сьнеданьня перад заняткамi ў полi. - Рэкруты! - пачаў да пастаўленай на "вольна" роты самародны Цыцэрон. Учора пакараў я радавога з нашай роты сумай чатырох гадзiнаў "стойкi ў поўным рыштунку пад стрэльбай" ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|