|
Цемра зямлю ахiнае (на белорусском языке)З любовi нараджаецца лiтасць, а яна непазбежна ператвараецца ў пагарду. Дыега ўздрыгнуў. - Не! - Калi б ты не любiў людзей сёння, не мог бы пагарджаць iмi заўтра. - Я не хачу пагарджаць людзьмi. - А здолееш любiць iстоты пахiбныя i заганныя? Скажоныя падступнасцю, iстоты вераломныя i здраднiцкiя? - Я магу iх зразумець. Магу дапамагаць iм. - Дабру, а не злу трэба дапамагаць. А што з той любовi? Цi не парушае яна раўнавагi душы? Цi не зацямняе яснасць распазнання, цi не нашэптвае парады прабачаць там, дзе патрэбна суровая безумоўнасць? За любоўю заўсёды павiнен хадзiць яе цень - слабасць. - Не! - закрычаў Дыега. - Каханне, любоў - сiла. - Любоў - слабасць. Яна ж не толькi не ўзмацняе ў нас нянавiсць да зла, а сваёй лiтасцю, якая не што iншае, як прызнанне людской нэндзы i згода на гэту нэндзу, вымушае нас, урэшце, скарыцца злу. Не, мой сыне, любовi няма месца ў натуры праўды, якая змагаецца. Любячы праўду, не можаш нi кахаць, нi лiтавацца з таго, што супрацьпастаўляецца ёй. Што да праўды, дык тут няма непадазроных людзей. Усе пад падазрэннем ...» | Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|